- жорны
- жорны, -аў, адз. няма. Ручная мельница.
Жорны былі старасвецкія, з тонкімі, пабітымі і сцягнутымі абручом камянямі, даўно не насяканымі, малолі не дужа спраўна... Быкаў. Усю доўгую восень (Хвядосік) цупае ў гуменцы цэпам, малоцячы сваю збажыну, а зімой грыміць жорнамі: меле зерне на муку. Навуменка. Скрыгаталі, аднастайна шоргалі жорны, і пад гэты шоргат прыходзілі да яе (нявесткі) невясёлыя думкі... Стральцоў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.